Навігацыя
   Пошук
   ЦЬВЯРОЗАЯ БЕЛАРУСЬ



   Навіны
23 жніўня – Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў
Другі год запар 23 жніўня будзе адзначацца агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Адпаведную рэзалюцыю 3 ліпеня 2009 году прыняла Парлямэнцкая Асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.
| Далей >>>
Беларусы патрабуюць міжнароднага расьсьледаванья спраў зьніклых
Лідэры беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцы і іншыя вядомыя беларусы зьвярнуліся ў Раду бясьпекі ААН з просьбай правесьці міжнароднае расьсьледаванье выкраданьняў Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завадзкага.
| Далей >>>
Да 90-х угодак Слуцкага збройнага чыну
30 ліпеня адбыўся круглы стол, прымеркаваны да дзевяностых угодак Слуцкага збройнага чыну, якія будуць сьвяткавацца сёлета. Паўстаньню спрыялі гістарычныя ўмовы. На Случчыне было досыць шмат заможных сялянаў. Нават ва ўмовах акупацыі ствараліся й разьвіваліся патрыятычныя арганізацыі.
| Далей >>>
У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча запісалася першая тысяча чалавек
Пісьмовую згоду збіраць подпісы за вылучэнне лідэра Руху "За Свабоду" кандыдатам у прэзідэнты ўжо далі 1023 чалавек з ліку сябраў арганізацыі і тых, хто з ёй актыўна супрацоўнічае. Найбольшая колькасць жадаючых працаваць падчас выбараў у камандзе Аляксандра Мілінкевіча на дадзены момант прадстаўлена жыхарамі Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
| Далей >>>
Папулярнасць кандыдатаў у прэзідэнты. Вынікі чэрвеньскага апытання НІСЭПД
Задавалася пытанне: "Набліжаюцца чарговыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Некаторыя палітыкі і грамадскія дзеячы ўжо заявілі (ці, магчыма, заявяць) аб намеры вылучыць на іх сваю кандыдатуру. Калі іх імёны апынуцца ў выбарчым бюлетэні, за каго б Вы прагаласавалі?"
| Далей >>>
600 гадоў пасьля Грунвальду
600-гадовы юбілей Грунвальдзкай бітвы ў Беларусі будзе адзначаны тэатралізаваным шэсьцем і рыцарскімі турнірамі ў Наваградку 26-27 чэрвеня. Арганізатарамі сьвяткаваньня выступаюць Міністэрства культуры і мясцовыя ўлады. Прадстаўнікі грамадзкасьці заявілі пра сьціплую ўвагу ўладаў Беларусі да гістарычнай падзеі. Яны стварылі незалежны аргкамітэт сьвяткаваньня Грунвальду і падрыхтавалі ўласную праграму сьвяткаваньняў.
| Далей >>>
Незалежніцкі блок зацвердзіў працэдуру абрання адзінага кандыдата
1 чэрвеня на пасяджэнні Рады Беларускага незалежніцкая блоку была зацверджаная працэдура абрання адзінага кандыдата, паведаміў "НН" намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
| Далей >>>
Аляксандр Мілінкевіч правёў шэраг важных сустрэчаў у Вашынгтоне
Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч правёў шэраг важных сустрэчаў у Вашынгтоне. Падчас візіту ў ЗША апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч спрабуе пераканаць амерыканскіх палітыкаў, каб ЗША не скарачалі падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і ўзгаднялі з ЕЗ палітыку ў дачыненні да Беларусі, перадае польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.
| Далей >>>
Бел-чырвона-белага сьцяга і "Пагоні" ў Беларусі ніхто не забярэ
15 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, у Беларусі адбыўся першы рэфэрэндум. На падставе яго вынікаў улады зьмянілі дзяржаўную сымболіку, скасавалі дзяржаўны статус бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня". Многія палітыкі і палітолягі лічаць — менавіта рашэньні таго рэфэрэндуму раскалолі беларускае грамадзтва.
| Далей >>>
Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, але ў іншым фармаце
Менгарвыканкам дазволіў адзначыць 24-ую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. Чыноўнікі пагадзіліся на збор удзельнікаў акцыі каля Акадэміі навук, але адмовілі ў правядзеньні шэсьця праспэктам Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.
| Далей >>>
Сафіі Слуцкай вярнулі німб
У Слуцку 29 сакавіка на помнік святой Сафіі Слуцкай вярнулі німб. Яшчэ раней на помнік вярнулі памятную шыльду. Зроблена гэта было напярэдадні Дня праведнай святой Сафіі Слуцкай, які адзначаецца 1 красавіка. Нагадаем, што німб і памятная шыльда з помніка Сафіі Слуцкай, а таксама бронзавыя элементы з помніка маршала Жукава былі скрадзеныя ў пачатку снежня 2009 г. маладымі людзьмі 19 і 15 гадоў.
| Далей >>>
25 Сакавіка − Дзень Волі
25 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная акцыя Дзень Незалежнасці. У гэтым годзе арганізатарам святкавання выступіў Беларускі Незалежніцкі Блок. Арганізатары Дня Волі прапануюць сёлета маршрут шэсця ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. Плануецца, што збор удзельнікаў святкавання адбудзецца а 18 гадзіне каля Акадэміі Навук. Адпаведная заява ўжо пададзеная ў Мінгарвыканкам.
| Далей >>>
Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй
У ізалятары часовага ўтрымання Слуцка ледзь не памёр чалавек. Міліцыянты кажуць, што затрыманы зваліўся з лесвіцы, але характар траўмаў сведчыць пра іншае. Пачалося ўсё з банальнага сямейнага скандалу. У суботу 6 сакавіка ў РАЎС Слуцка звярнулася жыхарка адной з вёсак раёна. Жанчына прасіла дапамогі супраць п'янага мужа, што скандаліў дома, паведамляе "Ежедневник".
| Далей >>>
Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і "Вясну"!
Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая заўтра апоўдні.
Важнейшае палажэньне дакумэнту – патрабаваньне да беларускіх уладаў зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць, перадае польскае агенцтва ПАП.
| Далей >>>
Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам
Як паводзіць сябе, калі да вас "завіталі" супрацоўнікі следчых органаў?
Праваабаронца Гары Паганяйла дае парады журналістам, якія будуць карысныя не толькі супрацоўнікам прэсы.
| Далей >>>

   Артыкулы

   Падпішыся

Адмовіцца
   Спасылкі
















   Апошні запіс у гасьцёўні
Зьміцер [Госьць] лістапад пятніца 20 2009 г. в 04:50
Вітаю, землякі! Я сам любанец, жыву ў Менску. Прыемна, што ё такі сайт. Але з наведваньнем зусім гамон! Піярце, дзецюкі!

Грицко [Госьць] лістапад нядзеля 2 2008 г. в 08:20
А почему на сайте так мало посетителей. Где вы все, земляки? Лечение молочницы а также смотрите про пелёночный и себорейный дерматит

Kuzzy [Госьць] травень чацьвер 8 2008 г. в 09:53
Файны сайт, так трымаць!

паўлік [Госьць] верасень серада 19 2007 г. в 10:27
я першы, па гэтаму вітаю вас тут!


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.109 сэк..