|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Артыкулы
Звычайны фашызм Дажыліся: пакуль міліцыя ганяецца за апазіцыянерамі і прыдумвае ім крамолу ў выглядзе мата альбо забароненага збору подпісаў, у краіне махровай кветкай распушваецца фашысцкая ідэалогія. Дакацілася яна і да правінцыяльнага Слуцка.
21 красавіка 2008 г. на помніку вязням Слуцкага гета, што знаходзіцца ў цэнтры горада, побач з райвыканкамам, вандалы намалявалі чорнай фарбай 17 фашысцкіх свастык. Леанід Левін, аўтар праекта мемарыяла заявіў, што гэты акт вандалізма - справа рук не проста мясцовых хуліганаў, а спланаваная акцыя. 20 красавіка - дзень нараджэння Гітлера, і мясцовыя фашысты такім чынам адсвяткавалі гэты дзень. Супрацоўнікі Слуцкага райвыканкама і супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела міліцыі зафіксавалі жудасную акцыю. Ці будуць знойдзены віноўнікі дадзенага злачынства - невядома. Гэта залежыць ад таго, як іх будуць шукаць. Фашыская свастыка ў Слуцку з'яўляецца не ўпершыню. Як паведамілі мне жыхары дома 35 па вуліцы Капыльскай, у 3-м пад'ездзе, на сцяне, ў мінулым годзе з'явілася і да гэтага часу красуецца фашысцкая свастыка велічынёй з чалавечую галаву. ЖКГ яе, чамусьці, не заўважала. Жыхары самі зафарбоўвалі яе, а яна з'яўляецца зноў і зноў. У 2-м пад'ездзе гэтага ж дома на дзвярах, на падлозе раз пораз з'яўляецца надпіс: "Бей жыдоў"! У гэтым доме жывуць і людзі яўрэйскай нацыянальнасці. Яны напужаныя. Я спытала, ці заяўлялі жыхары ў міліцыю? - Заяўлялі. З міліцыі прыязджалі, спачатку вялося следства, пасля ўсе заціхла. Фашыская ідэалогія вельмі небяспечная, паколькі яна ўкараняецца ў свядомасць падросткаў, псіхалагічна няўстойлівых. Звычайна фашысцкія рухі актывізуюцца ва ўмовах эканамічных крызісаў. Існуюць масы прымітыўных абяздоленых людзей, пазбаўленых перспектыў у жыцці і не атрымаўшых належнага маральнага выхавання. Для іх характэрна ўнутраная злосць, агрэсія, схільнасць вінаваціць у сваіх бедах людзей іншай нацыянальнасці. Для фашысцкай дзяржавы былі характэрны ўстанаўленне дыктатуры адной партыі, адмаўленне лібералізму, дэмакратыі, стварэнне адміністратыўна-бюракратычнага апарату кіравання эканомікай і грамадскім жыццём, масавы тэрор супраць іншадумцаў, культ правадыра, імкненне да сусветнага панавання ці агрэсіі супраць іншых народаў, якія лічацца непаўнацэннымі. 6 мільёнаў яўрэяў сталі ахвярамі генацыду, ахвярамі фашызму. Самая многастрадальная нацыя. Замест таго, каб прынесці кветкі да помніка і пакланіцца памяці ні ў чым не павінным ахвярам, злачынцы надругаліся над памяццю. Замест таго, каб лавіць і караць фашыстаў, міліцыя ловіць і кідае ў турмы тых, хто любіць Беларусь, хто хварэе душой за яе будучыню. Зінаіда Цімошак ![]() + Захаваць ![]()
| |
Старонка згэнэравана за 0.085 сэк..