Навігацыя
   Пошук
   Горад
    Гісторыя гораду

Гісторыя гораду

1. Каменны век
8500 — 8300 гадоў да н.э. закончылася ледавіковая эпоха, адбылося змяненне клімату. Ужо не халодныя стэпы і снегавыя прасторы, а зялёныя пушчы аддзялялі адны пасяленні людзей ад другіх. Стужкі рэк злучалі радавыя абшчыны ›››

2. Бронзавы век
Бронзавы век на тэрыторыі Случчыны пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тыся чагоддзяў да н.э. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі абумовіла больш працяглае карыстанне тут каменнымі прыладамі працы ›››

3. Жалезны век
Случчына ў эпоху ранняга жалезнага веку — адзін з найбольш асвоеных раёнаў Беларусі. Аб тым часе апавядаюць 12 гарадзішчаў, адкрытых вучонымі-археолагамі. Помнікі сведчаць, што слуцкая зямля — пагранічная зона некалькіх археалагічных культур ›››

4. У сутоках Случы і Бычка
Першыя насельнікі, што аблюбавалі гэтае месца, з'явіліся тут, відаць, яшчэ ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. Ад той далёкай пары дайшлі да нас знаходкі: жалезная сякера-кельт, некалькі гліняных праселкаў і чарапкі грубаляпнога посуду. У старажытнарускі перыяд на гэтым мес цы славянскім племенем дрыгавічамі быў заснаваны дзядзінец летапіснага Случаска ›››

5. Дзядзінец летапіснага Случаска
Краінай гарадоў называлі іншаземныя купцы і вандроўнікі ў XI —XIII ст. Русь. Толькі ў адной Беларусі на той час, згодна з пісьмовымі крыніцамі, было 35 гарадоў, сярод якіх пачэснае месца займаў стара жытны Слуцк, першае ўпамінанне пра які ў старажытных летапісах адносіцца да 1116 г ›››

6. Верхні замак Слуцка
Беларусь у XIV —XVII ст. называлі краінай замкаў. Яны ўзводзіліся амаль праз кожныя 30 — 40 км. Верхні замак Слуцка ўпершыню згад-ваецца ў пісьмовых крыніцах у 1409 г. Ён узнік на месцы дзядзінца летапіснага Слу часка, меў круглую форму і займаў плош чу 1,5 га ›››

7. Вакольны горад і ніжні замак Слуцка
Вакольны горад летапіснага Случаска размяшчаўся на паўночны ўсход ад дзядзінца і аддзяляўся абарончым ровам з вадой. Яго памеры былі 40 — 80x150 м. Культурны слой тут вельмі пашкоджаны сучаснай забудовай. У час земляных работ трапляліся шкляныя бранзалеты і шыфер ныя праселкі. У XIV—XVII ст. на месцы вакольнага горада ўзнік Ніжні замак Слуцка. Паводле пісьмовых крыніц, тут размяшчаліся тры ІІалацы, узведзеныя з часалага бруса, і іншыя пабудовы. Абодва замкі абмываліся водамі Случы і Бычка ›››

8. Пасад Слуцка
Помнік археалогіі канца XVI—XVIII ст., які размяшчаўся на паўднёвы захад ад дзядзінца — Верхняга замка на правым беразе р. Бычок ›››

9. Каля вытокаў дзяржаўнасці
У VIII — IX ст. на тэрыторыі сённяшняй Беларусі знаходзілася некалькі славянскіх этнічных аб'яднанняў. Гэта — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, палачане. Яны ўяўлялі сабой, у пэўным сэнсе, пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні ›››

10. Знаходкi археолагаў
Фотаздымкі знаходак археолагау.Кiстень. Замкi i ключы XII-XIII ст. Сякеры XIII ст. Бронзавая навершнiца булавы XIII ст. Прадметы ваеннай справы XII-XIII ст. Прылады працы слуцкага каваля XIIст ›››

© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.26 сэк..