Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча запісалася першая тысяча чалавек

Пісьмовую згоду збіраць подпісы за вылучэнне лідэра Руху "За Свабоду" кандыдатам у прэзідэнты ўжо далі 1023 чалавек з ліку сябраў арганізацыі і тых, хто з ёй актыўна супрацоўнічае. Найбольшая колькасць жадаючых працаваць падчас выбараў у камандзе Аляксандра Мілінкевіча на дадзены момант прадстаўлена жыхарамі Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

- Гэта толькі першы этап фармавання ініцыятыўнай групы. Наступным крокам будзе прапанова далучыцца да кампаніі лідэра Руху "За Свабоду" актывістам партнёрскіх арганізацый, якія на сваім узроўні прымуць рашэнне падтрымаць вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча. Актывісты Руху, а таксама саюзніцкіх арганізацый і складуць касцяк рэгіянальных выбарчых штабоў. Таксама будзе распаўсюджаны заклік да шырокага колу грамадзян краіны далучацца да працы ў камандзе лідэра Руху "За Свабоду". З улікам гэтых захадаў мы арыентуемся на тое, што ў склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўвойдзе пяць тысяч чалавек, − паведаміў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

На дадзены момант гутарка вядзецца пра падрыхтоўку спісаў жадаючых удзельнічаць у кампаніі і збор неабходных звестак, каб у належны час можна было аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўную групу і неадкладна распачаць збор подпісаў. Фармаванне ініцыятыўнай групы і яе афіцыйная рэгістрацыя стане магчымай толькі пасля абвяшчэння выбарчай кампаніі Цэнтрвыбаркамам.


Паводле http://by.milinkevich.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.111 сэк..