Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   "Маладому фронту" зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Вярхоўны суд Беларусі сёньня разгледзеў скаргу незарэгістраванага моладзевай арганізацыі "Малады фронт" да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму. Нагадаем, што сёлета гарадзкія чыноўнікі ўжо двойчы адмаўлялі "маладафронтаўцам" у рэгістрацыі. Адмовы прыходзілі з прычыны таго, што "арганізацыя заклікае да гвалтоўнай зьмены ўлады ў краіне, прапагандуе вайну, міжнацыянальную і расавую варожасьць".
У сярэдзіне жніўня першую скаргу "МФ" разглядаў Менскі гарадзкі суд . Судзьдзя Салаўёва прызнала падставы для адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі цалкам абгрунтаванымі.
На гэтым "маладафронтаўцы" не спыніліся, дайшоўшы да Вярхоўнага суду. Калегія Вярхоўнага суду пад старшынствам судзьдзі Самалюка сёньня заслухала тлумачэньні "маладафронтаўцаў" Насту Лойка, Кірылы Шымановіча і Барыса Гарэцкага. З словам выступілі прадстаўнікі грамадзкасьці — праваабаронцы Алена Танкачова, Вольга Смаленка і Юры Чавусаў. Упраўленьне юстыцыі прадстаўляў спадар Заноўскі.
Пасьля таго, як былі заслуханыя абодва бакі, быў абвешчаны 15‑хвілінны перапынак. У выніку Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі.

ЗП, http://nn.by/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.099 сэк..