|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Маладафронтаўцы стварылі сайт супраць зялёнага зьмія
За здаровы лад жыцьця й супраць алькагалізму бескампрамісна агітуе нядаўна створаны сайт "Цьвярозая Беларусь" (http://nonalcohol.org/). Міністэрства аховы здароўя такім сайтам магло б ганарыцца.
Стваральнікі праекту імкнуцца ўсяляк адвадзіць выпівох ад зялёнага зьмія, а ў тых, хто да алькаголю прыахвоціцца яшчэ не пасьпеў, — адбіць усялякую ахвоту нават паспатаць ня тое што гарэліцы, але й піва нават. Дзеля гэтага йдуць у ход усе сродкі й мэтады: ад унушэньня да застрашэньня. Пышнае й часам блытанае славаслоўе суседнічае зь ляканічнымі цытатамі гістарычных дзеячоў і няхітрымі здымкамі асаблівасьцяў зьнешняга выгляду дэклясаваных элемэнтаў. Сайт аздоблены радаснымі адценьнямі памаранчавага соку і мае падкрэсьлена аскетычны выгляд. Прыемная неспадзяванка для навастворанага праекту — багатае напаўненьне шматлікіх рубрык з падрубрыкамі. Адно выклікае суменвы, што гэты грунтоўны матэрыял стваральнікі напісалі цалкам самі, а гіпэрспасылак на антыалькагольных старонках няма. Адсутнасьць інтэрактыву й нават стандартнага RSS‑экспарту не дае аптымізму што да папулярнасьці й будучыні праекту. Дыхтоўнасьць і грунтоўнасьць — добрыя якасьці, але хутчэй для курсавой працы. Для сеціўнага праекту, які да таго ж сваёй тэматыкай прэтэндуе на асьветніцкую місію й масавасьць, гэтага відавочна замала, каб дайсьці да мэтавай аўдыторыі. Сайт аформлены па‑беларуску клясычным правапісам і створаны з удзелам салігорскіх маладафронтаўцаў і Беларускага моладзевага руху Амэрыкі. У белнэце існуе й падобны сайт па‑расейску. Такім чынам, антыалькагольнай прапагандай ахопленыя ўсе моўныя катэгорыі беларускіх інтэрнаўтаў. Зважаючы на колькасьць пералічаных ва ўступе "чорных дзірак бездухоўнасьці", можна спадзявацца на чарговыя праекты актыўных маладзёнаў у асьветніцкім жанры. Андрэй Кузьнечык, http://nn.by ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.095 сэк..