Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   “390 год старэйшай школе Беларусі!”

Заснаванае ў 1617 годзе князем Янушам VI Радзівілам у Слуцку кальвінісцкае вучылішча дало пачатак Слуцкай гімназіі, якая ўжо 390 год працуе на карысць Бацькаўшчыны.

Дзякуючы найвыдатнейшым педагогам, Слуцкая школа з’яўлялася перадавым цэнтрам педагагічнай думкі еўрапейскага ўзору. “ Не ўладарыць над свядомасцю, а выхоўваць норавы і прыцягваць моладзь да навукі”, – такой была філасофія “бастыёну гуманізму” ва ўмовах шматканфесійнасці Слуцкага княства часоў ВКЛ.
Гістарычная і культурная спадчына тых асобаў, якія жылі і дзеялі ў нашай малой айчыне, тых, хто ў змаганні, працы, творчасці здабываў славу і гонар школе – наш неацэнны скарб, які мы ня маем права згубіць.

- Тэматыка конкурсу ахоплівае гісторыю Слуцкай гімназіі і асабістую гісторыю яе выпускнікоў, а таксама ментальнасць нашага народу, яго дзяржаўныя традыцыі, прававыя і культурныя нормы і інстытуты.
- Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні школ, ліцэяў, гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў і г.д.
- Прымаюцца мастацкія і дакументальна-публіцыстычныя пісьмовыя творы розных жанраў, а менавіта: апавяданні, нарысы, вершы, паэмы, песні, эсэ і іншыя.
- Прымаюцца таксама жывапісныя і графічныя творы выяўленчага мастацтва: партрэты, пейзажы, гістарычныя і батальныя карціны, шаржы, малюнкі, рэпрадукцыі мапаў, гербы і іншае. Да графічнай працы фармату А-3 ці А-4 неабходна дадаць пісьмовае тлумачэнне сэнсу твору.
- Удзельнікі могуць прапанаваць і іншыя тыпы твораў, якія будуць мець дачыненне да гісторыі Слуцкай гімназіі.
- Праца можа быць выканана як індывідуальна, так і групай; як самастойна, так і з дапамогай кіраўніка. Кіраўніком (куратарам) працы можа быць настаўнік, выхавацель, бібліятэкар, альбо хтосьці з сям’і аўтара. Адзін куратар можа прымаць удзел у падрыхтоўцы некалькіх прац.
- Мова пісьмовай працы – беларуская.
- Журы конкурсу вызначыць па 3 лепшыя работы ў кожным жанры. Пераможцы будуць узнагароджаны сувенірамі. Кожны удзельнік конкурсу атрымае кнігу з аўтографам аўтара.
- Прыём прац з паметкай “Конкурс – гімназія” ажыццяўляецца да 10 снежня 2007 г. Грунтоўныя працы прымаюцца і ў больш позні тэрмін.

Працы дасылаць на адрас:
1) 223610 Слуцк, Галоўпаштамт, п/с 23
2) e-mail: slucak1116@gmail.com
Даведкі па тэлефонах: 657-90-45, 854-31-53

Зычым Вам поспехаў і перамогі!


Прэс-служба

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.094 сэк..