|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Прэзідэнт Беларусі не зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка саміта "Усходняга партнёрства"
Аляксандр Лукашэнка не зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка ўстаноўчага саміта праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства", які пройдзе 7 мая ў Празе.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў саміта завяршылася 30 красавіка. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар прэм'ер-міністра Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Іржы Францішак Потужнік, на гэты момант прэзідэнт Беларусі "не пацвердзіў свой удзел". Пры гэтым Потужнік адмовіўся назваць беларускіх удзельнікаў саміта, растлумачыўшы, што "абнародаванне спісу не прадугледжваецца". Паводле слоў прэс-сакратара, краіны ЕС і шэсць краін — удзельніц "Усходняга партнёрства" будуць прадстаўлены на сустрэчы ў Празе "першымі і другімі асобамі". Чэшскае інфармагенцтва CTK са спасылкай на кампетэнтную крыніцу паведамляе, што дэлегацыю Беларусі на саміце ўзначаліць першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка, аднак у Мінску гэтыя звесткі пакуль не пацвярджаюць. Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка 1 мая заявіў БелаПАН, што не валодае інфармацыяй аб тым, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю ў Празе. Не абвяшчаюць спіс удзельнікаў саміта і ў МЗС Беларусі. Ва "Усходняе партнёрства" ўваходзяць 27 краін ЕС і шэсць краін-партнёраў — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. У праекце сумеснай дэкларацыі саміта выказана ўпэўненасць, што гэтая ініцыятыва "будзе працаваць на карысць дэмакратычных каштоўнасцей, умацавання стабільнасці і росквіту, прынясе ўстойлівыя і адчувальныя выгоды грамадзянам усіх краін-удзельніц". Марына Рахлей, паводле http://by.belapan.com/ ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.185 сэк..