Прыхільнікаў інтэграцыі з Эўропай цяпер сярод беларусаў больш, чым жадаючых інтэгравацца з Расеяй. Болей за палову жыхароў Беларусі выказваюцца супраць саюзнай дзяржавы.
Прыхільнікаў інтэграцыі з Эўропай цяпер сярод беларусаў больш, чым ахвотных інтэгравацца з Расеяй. Болей за палову жыхароў Беларусі выказваюцца супраць саюзнай дзяржавы. Гэта выцякае з вынікаў сацыялягічнага апытаньня, якое правёў зарэгістраваны ў Літве Беларускі Інстытут стратэгічных дасьледаваньняў.
Канкрэтныя лічбы выглядаюць так. 74,1% выказваюцца за тое, каб Беларусь заставалася самастойнай дзяржавай. 14,4% згодныя ўвайсьці ў склад Расеі. 20,4% падтрымліваюць ідэю стварэньня саюзнай дзяржавы.