|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Пачаў працу аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форуму
У першым паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый "Рух "За Свабоду", "Малады фронт", ПСП, БХД, "Права альянс", "Маладая Беларусь", МХСС "Маладыя дэмакраты" і лідэры шэрагу рэгіянальных арганізацый.
Беларускі еўрапейскі форум вырашана правесці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэта аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч, які правёў першае паседжанне. Склад аргкамітэта застаецца адкрытым. Да працы па арганізацыі форума могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскіх і палітычных структураў. З гэтай нагоды лідэр "Руху "За Свабоду" плануе распаўсюдзіць адпаведны зварот. З мэтай арганізацыі правядзення рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучацца дэлегаты, прынятае рашэнне пра стварэнне абласных аргкамітэтаў, а таксама складзены папярэдні графік правядзення абласных нарадаў. Паводле http://by.milinkevich.org/ ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.092 сэк..