Рэдактарам часопіса "Роднае слова" у канцы мая прызначана Зоя Падліпская, ураджэнка Случчыны.
Аб гэтым паведаміла беларуская газета "Наша Ніва". Зоя Падліпская вядома случчанам як паэтка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 10, дзе яна працавала з 1990 па 2000 год.
Потым пераехала ў Мінск, займала разнастайныя пасады ў сістэме адукацыі. У апошні час працавала галоўным інспектарам Міністэрства адукацыі. Часопіс "Роднае слова" выходзіць з 1988 года (да 1991 года называўся "Беларуская мова і літаратура ў школе") і з’яўляецца штомесячным навуковым і метадычным выданнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.