|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Новыя сацыяльныя стандарты - гарачую ваду ўключаюць 2 разы на тыдзень
З-за скарачэння рэспубліканскага бюджэту мясцовыя ўлады абвясцілі новую кампанію па эканоміі.
Жыхары Слуцка і Верхнядзвінска першымі адчулі на сабе, што такое сапраўдныя сацыяльныя стандарты, паведамляе "Еўрарадыё". Абвестку аб адключэнні гарачай вады напісалі ў раённай газеце Слуцка. Цяпер гарачая вада будзе з'яўляцца ў кватэрах мясцовых жыхароў толькі два разы на тыдзень. Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама па эканоміцы Ала Русак кажа, што такім чынам мясцовыя ўлады імкнуцца хоць крышку зэканоміць. "Вядома, гэта звязана з эканоміяй, таму як вы ведаеце — сёння энерганосьбіты дарагія. Бюджэт таксама скараціўся, я маю на ўвазе выдаткі бюджэту: вы ведаеце — эканомія сёння вялікая справа", -- заяўляе Ала Русак. Каб атрымаць магчымасць памыцца, незадаволеныя жыхары нават пішуць калектыўныя звароты ў райвыканкам. Начальнік аддзела ЖКГ Слуцкага райвыканкама Людміла Папчэня заяўляе, што не можа прапанаваць ім нічога, акрамя спагады. "Ёсць калектыўныя, ёсць асабістыя тэлефанаванні, натуральна: ну каму гэта падабаецца? Спякота, дачы — вядома, усім людзям хочацца памыцца", --заяўляе Папчэня. Мясцовыя жыхары кажуць, што згодныя нават эканоміць, толькі бы ўвечары можна было памыцца. "Згодна, што днём павінная быць нейкая эканомія і ўсё астатняе, але калі б хоць кожны дзень увечары вада была, было бы крышку лягчэй", -- кажа жыхарка Слуцку Валянціна. Праблемы жыхароў Слуцку не турбуюць і Міністэрства ЖКГ, паколькі сацыяльны стандарт, паводле якога гарачую ваду павінныя падаваць не менш чым два дні на тыдзень, райвыканкам выканаў. "Эканомяць, рашэнне выканкама, рашэнне мясцовых уладаў. А тое, што яны там робяць, — гэта іх праблемы", -- заяўляе супрацоўнік Міністэрства ЖКГ. "Перавыконвае" сацыяльны стандарт і райвыканкам горада Верхнядзвінска. Там гарачая вада ёсць тры дні на тыдзень. Але і гэта для жыхароў шчасце, паколькі раней гарачай вады ўлетку наогул не было. "У горадзе Верхнядзвінску ў міжацяпляльны перыяд гарачай вады наогул не было, абсталявалі кацельню, -- распавядае супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкама. -- Мы выконваем сацыяльныя стандарты, даем ваду не менш чым два разы на тыдзень, нават тры разы на тыдзень даем". Адзінае, што ў гэтай сітуацыі можна параіць жыхарам райцэнтраў, — пераехаць жыць у сталіцу. Тады памыцца можна будзе кожны дзень, — гарантуе Міністэрства ЖКГ. "Будуць жыць у сталіцы — будуць мець гарачую ваду", -- кажа супрацоўнік Міністэрствы ЖКГ. Паводле http://www.charter97.org/ ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.092 сэк..