Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Ад Слуцку вылучаныя дэлегаты на Беларускі еўрапейскі форум

У Слуцку адбыўся чарговы з раённых сходаў па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум.

Ад мясцовай дэмакратычнай супольнасці на Форум шляхам рэйтынгавага галасавання было абрана 12 дэлегатаў з 15 кандыдатаў. Сярод іх такія асобы як кіраўнік мясцовай філіі Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч, грамадскія актывісты Мікалай Кутышэнка, Юлія Касцюк, Віктар Двурэчанскі, Алесь Новік і інш.

На сходзе па вылучэнні прысутнічалі намеснікі старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка і Юрась Губарэвіч, прадстаўніца Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Валерыя Чарнаморцава. Яны разам з мясцовымі актывістамі абмеркавалі мэты і задачы Беларускага еўрапейскага форуму, ролю гэтага мерапрыемства ў палітычным жыцці краіны. Госці з Мінску адказалі на пытанні прысутных.

Таксама на слуцкім сходзе па вылучэнні дэлегатаў прысутнічалі госці з Клецку.





Паводле http://by.milinkevich.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.1 сэк..