Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Назаві беларускую мову роднай і хатняй!

Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытанне пра Вашую родную мову. Мы ведаем, што большасць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці.

Беларуская мова — гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ "беларуская" на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.

Адказам "беларуская" вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб — мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!


Радзім Гарэцкі, геолаг, акадэмік НАН Беларусі;
Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі;
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі;
Генадзь Бураўкін, паэт, былы пасол Беларусь пры ААН;
Анатоль Грыцкевіч, прафесар, доктар гістарычных навук;
Святлана Зелянкоўская, актрыса;
Лявон Вольскі, лідэр гурту "N.R.M.";
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, кампазітар;
Юры Жыгамонт, акцёр, тэлевядучы;
Уладзімір Арлоў, пісьменнік;
Алена Макоўская, кіраўнік МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына";
Алег Трусаў, старшыня ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны";
Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына";
Алесь Пашкевіч, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў";
Андрэй Хадановіч, старшыня ГА "Беларускі ПЭН‑цэнтр";
Антон Астаповіч, старшыня ГА "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры";
Зміцер Рагачоў, старшыня МГА "Гісторыка";
Андрэй Дынько, шэф‑рэдактар газеты "Наша Ніва";
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва";
Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу "Arche";
Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу "Дзеяслоў";
Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаху "pARTisan";
Віталь Супрановіч, кіраўнік "БМА group";
Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі "Пагоня" пры Беларускім саюзе мастакоў;
Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі "Брэнтстар";
Віталь Броўка, прадзюсер, арт‑дырэктар;
Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу "Тузін гітоў";
Алесь Камоцкі, спявак, паэт;
Кася Камоцкая, спявачка;
Віктар Шалкевіч, спявак, акцёр;
Зміцер Бартосік, спявак, пісьменнік, журналіст;
Таццяна Беланогая, спявачка;
Руся, спявачка, "Рок‑князёўна 2006";
Юры Цыбін, прадзюсар;
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, аўтар "Народнага альбому";
Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык, тэлевядоўца;
Глеб Лабадзенка, журналіст;
Ігар Лялькоў, гісторык;
Севярын Квяткоўскі, літаратар;
Ян Маўзэр, лідэр гурту "MAÚZER";
Піт Паўлаў, лідэр гурту "GARADzKIJA";
Алекс Дэвід, лідэр гурту "Atlantica";
Слава Корань, лідэр гурту "Ulis";
Аляксандр Ракавец і гурт "IQ‑48";
Ігар Варашкевіч, лідэр гурту "Крама";
Алег Хаменка і гурт "Палац";
Святлана Бень, лідэр гурту "Серебряная Свадьба";
Андрусь Такінданг і гурт "Recha";
Ганна Хітрык і гурт "Детидетей";
Зміцер Басік, лідэр гурту "VICIOUS CRUSADE";
Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту "Стары Ольса"



Паводле http://nn.by/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.087 сэк..