|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Згадайма слуцкіх змагароў за Бацькаўшчыну
Ніна Стужынская, кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі "Беларусь мяцежная", вядучы спецыяліст па тэме антысавецкіх выступленняў у 20-х гадах мінулага стагоддзя, была галоўным выступоўцам па тэме семінару.
У лістападзе 2010 годзе споўніцца 90 год падзеям на Случчыне, якія ўвайшлі ў нашу гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстанне 1920 г. Адзначацца гэтая падзея ў Беларусі пачала толькі ў 90-я гады. Тады ж у падручніках па гісторыі Беларусі з’явіліся і артыкулы, прысвечаныя падзеям на Случчыне. Цяпер падручнікі зноў замоўчваюць тэму, а ў Слуцку падрастае пакаленне маладых людзей, якія мала ведаюць пра мінулае горада Слуцка. Гістарычны лёс многіх дзяржаў сведчыць, што дабіцца дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне немагчыма без ведання гісторыі свайго краю, без ушанавання імёнаў змагароў з насіллем. Слуцкія паўстанцы, стыхійна паўстаўшы са зброяй у руках супраць польскіх і маскоўскіх паноў, назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю як прыклад самаахвярнага змагання за Бацькаўшчыну. Яны заклалі падмурак для змагання з любым насіллем і любой дыктатурай, якое актуальна і ў наш час. Падчас лекцыі, якая неўпрыкмет ператварылася ў нязмушаную гутарку, размова вялася і пра шляхі абуджэння нацыянальнай і гістарычнай памяці беларусаў. Лектар прадставіла слухачам разнастайны ілюстраваны матэрыял, які сведчыць пра лёсы змагароў і пра іх пакуты ў засценках НКУС. Паводле http://regionby.org/ ![]() ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.089 сэк..