|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Im memoriam: Анатоль Сазонаў
Сёньня даведаўся, што памёр Анатоль Сазонаў. Аднапартыец. Удзельнік практычна ўсіх акцыяў і кампаніяў, што я магу прыгадаць. Апошнія гады ён не езьдзіў на нейкія мерапрыемствы ў Менск (узрост усё ж — 75 гадоў), але заўсёды быў «у тэме», усё ведаў, пра ўсё чуў.
![]() Дзякуй НН, што захавала яго на апошнім відэа падчас мінулага адзначэньня гадавіны Слуцкага збройнага чыну. "Легенда Слуцкага БНФ", як я звычайна яго прэзэнтаваў. Чалавек, каторага я вельмі паважаў. Былы вайсковец. Апошнім часам даволі зблізіўся зь ім, пазнаёміўся з ягонай сям'ёй, даведаўся пра ягоныя зацікаўленасьці, стаў «сваім» на ягонай працы (ён працаваў лекарам). Не памятаю выпадку, калі б ён непрыязна неяк паставіўся, не захацеў ісьці на кантакт. Апошнім часам Анатоль Пятровіч ўсё зьбіраўся напісаць лісты Янукевічу і Севярынцу, так бы мовіць, з канструктыўнай крытыкай дзейнасьці, як асабіста іхнай, так і арганізацыяў, што яны ўзначальваюць. Упэўнены, што напісаць Янукевічу і Севярынцу ён так і не пасьпеў. Бо збольшага яму проста было трэба з кімсьці «выгаварыцца». Сьпі спакойна, сябра. Віталь Амяльковіч, Партыя БНФ, Слуцк, паводле http://nn.by/ ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.092 сэк..