Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Нацыянальны сьцяг пакінулі па-за законам

Бел-чырвона-белы сьцяг для Міністэрства культуры па-ранейшаму не ўяўляе каштоўнасьці.

Грамадзкая арганізацыя БНФ "Адраджэньне" атрымала адказ на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

У адказе паведамляецца, што "зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў".

У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла "недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю".


Галіна Абакунчык, паводле http://www.svaboda.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.088 сэк..