Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   21 лютага — Дзень роднай мовы

International Mother Language Day заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Мэта святкавання — абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў сярод сённяшніх прыярытэтаў арганізацыі вызначае барацьбу за прысутнасць мовы ў сферы адукацыі. Колькасць беларускамоўных вучняў у сярэдніх школах падала апошнія гады. Дагэтуль не ўдалося дабіцца стварэння цалкам беларускамоўнага ўніверсітэта.

У той жа час яго пацешылі вынікі сацыялагічных даследаванняў лабараторыі "Новак".

"Большая частка грамадства мае выразна пазітыўнае стаўленне да беларускай мовы. Гэты момант трэба замацаваць. Яшчэ 20 гадоў — і мы пераможам", — падсумаваў Трусаў.

У бліжэйшых задачах ТБМ— годна адсвяткаваць гадавіну Грунвальдскай бітвы і дамагчыся прызначэння беларускмоўнага міністра адукацыі.

Што варта зрабіць у Дзень роднай мовы беларусам, якія не ўжываюць мову штодзённа? "У гэты дзень трэба хоць штосьці зрабіць па‑беларуску: даслаць беларускамоўную паштоўку, падпісацца на беларускамоўнае выданне ці паразмаўляць выключна на роднай мове на вуліцы. Праблема беларусаў — вялікая пустэча паміж жаданнем і жыццём".


Вольга Жарнасек, паводле http://nn.by/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 5.534 сэк..