Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй

У ізалятары часовага ўтрымання Слуцка ледзь не памёр чалавек.

Міліцыянты кажуць, што затрыманы зваліўся з лесвіцы, але характар траўмаў сведчыць пра іншае.

Пачалося ўсё з банальнага сямейнага скандалу. У суботу 6 сакавіка ў РАЎС Слуцка звярнулася жыхарка адной з вёсак раёна. Жанчына прасіла дапамогі супраць п'янага мужа, што скандаліў дома, паведамляе "Ежедневник".

Як сведчаць факты, у 12.10 сямейны дэбашыр быў дастаўлены ў РАУС, а ў 13.55 змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Што мужчына рабіў у перапынку паміж дастаўкай у РАЎС і змяшчэннем у ІЧУ, а гэта амаль дзве гадзіны, пакуль не зразумела. Дакументамі зафіксавана, што пры змяшчэнні ў камеру затрыманы не выказваў скаргаў на здароўе.

Аднак на наступны дзень мужчыну стала дрэнна. Да яго была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Урачы хутка правялі агляд затрыманага, далі нейкія лекі і з'ехалі.

Але праз дзве гадзіны мужчыну стала яшчэ горш. "Хуткую" выклікалі ізноў, і гэтым разам мужчыну прыйшлося ў тэрміновым парадку ратаваць ад смерці ў рэанімацыі. Медыкі выявілі ў мужчыны тупую траўму брушной поласці, прычым такую сур'ёзную, што яна дала ўскладненне ўнутраным крывацёкам у брушную поласць.

Адразу ж пачалася праверка з мэтай высвятлення, якім чынам мужчына атрымаў такія сур'ёзныя пашкоджанні. Паводле папярэдніх дадзеных РАЎС, затрыманы да свайго затрымання неаднаразова падаў у пад'ездзе свайго дома і, магчыма, там атрымаў такую цяжкую траўму.

Праўда, медыкі сцвярджаюць, што падобнага кшталту траўмы ад падзення атрымаць немагчыма. Мужчыну павінны былі вельмі моцна біць у жывот, каб здарыўся крывацёк.

Зрэшты, пытанні ёсць і да медыкаў. Бо ўжо падчас першага выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі нескладана было паставіць дыягназ, тым больш што мужчына скардзіўся на моцныя болі ў жываце.


Паводле http://www.ej.by/ і http://charter97.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.096 сэк..