Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   25 Сакавіка − Дзень Волі

25 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная акцыя Дзень Незалежнасці. У гэтым годзе арганізатарам святкавання выступіў Беларускі Незалежніцкі Блок. Арганізатары Дня Волі прапануюць сёлета маршрут шэсця ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. Плануецца, што збор удзельнікаў святкавання адбудзецца а 18 гадзіне каля Акадэміі Навук. Адпаведная заява ўжо пададзеная ў Мінгарвыканкам.

Сярод заяўнікаў − старшыня Партыі БНФ і кіраўнік аргкамітэту правядзення акцыі 25 сакавіка Аляксей Янукевіч, намеснік лідэра Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч, лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, а таксама шэраг прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускага Незалежніцкага Блоку.

БНБ заклікае да ўдзелу ў святкаванні ўсіх дэмакратычных актывістаў.

Заяўнікі святочнай акцыі адзначылі, што карэктыроўка маршруту шэсця, з заканчэннем яго на плошчы Бангалор, якую могуць прапанаваць мінскія ўлады, цалкам непрымальная.


Паводле http://by.milinkevich.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.092 сэк..