Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Сафіі Слуцкай вярнулі німб

У Слуцку 29 сакавіка на помнік святой Сафіі Слуцкай вярнулі німб. Яшчэ раней на помнік вярнулі памятную шыльду. Зроблена гэта было напярэдадні Дня праведнай святой Сафіі Слуцкай, які адзначаецца 1 красавіка.

Нагадаем, што німб і памятная шыльда з помніка Сафіі Слуцкай, а таксама бронзавыя элементы з помніка маршала Жукава былі скрадзеныя ў пачатку снежня 2009 г. маладымі людзьмі 19 і 15 гадоў. Злачынцаў затрымалі, а скрадзенае вярнулі. 9 сакавіка 2010 г. суд Слуцкага раёна прысудзіў 20-гадоваму Ігару Забароўскаму 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (т.зв. "хімію"). Непаўналетні Фёдар Базылевіч атрымаў 2 гады ўмоўна.


Паводле http://kurjer.info/ і http://nn.by/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.094 сэк..