Навігацыя
   Пошук
   Навіны

   Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, але ў іншым фармаце

Менгарвыканкам дазволіў адзначыць 24-ую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. Чыноўнікі пагадзіліся на збор удзельнікаў акцыі каля Акадэміі навук, але адмовілі ў правядзеньні шэсьця праспэктам Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.

Замест гэтага яны прапанавалі прайсьці вуліцай Сурганава да плошчы Бангалор і завяршыць акцыю ў парку Дружбы народаў.

Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся пайсьці на плошчу Бангалор. Яны заявілі, што жалобнае шэсьце пачнецца ад Акадэміі Навук спачатку па праспэкце Незалежнасьці, а потым па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Там людзі запаляць сьвечкі і ўскладуць кветкі. Пасьля гэтага адбудзецца супольная малітва і на гэтым акцыя завершыцца.


Паводле http://www.svaboda.org/

    + Версія для друку
    + Захаваць
Дадаць камэнтар



   Каментары


© 2007 Slucak.org | Слуцкі Незалежны Сайт . Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org ды saligorsk.org
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.093 сэк..