|
Навігацыя
Пошук
Календар
Уваход
Стужка навін RSS
Лічыльнікі
|
|
Навіны
Незалежніцкі блок зацвердзіў працэдуру абрання адзінага кандыдата
1 чэрвеня на пасяджэнні Рады Беларускага незалежніцкая блоку была зацверджаная працэдура абрання адзінага кандыдата, паведаміў "НН" намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
"Былі чатыры прапановы — ад Руху "За Свабоду", БХД, Партыі БНФ і "Маладога фронту". Для прыняцця працэдуры трэба, каб за яе прагаласавалі дзве траціны суб’ектаў кааліцыі (то бок 6 арганізацый). Прайшла толькі прапанова ад БНФ", — зазначае Ю.Губарэвіч. Паводле гэтай прапановы, ацэнку кандыдата будуць рабіць калегіі выбарцаў, якія мяркуецца стварыць ва ўсіх абласцях краіны і Мінску. Калегіі будуць створаныя з ліку рэгіянальных актывістаў арганізацый, якія вылучаюць свайго кандыдата. Канчатковыя ж вынікі падвядзе падліковая камісія, у якую ўвойдуць па аднаму прадстаўніку ад усіх суб’ектаў БНБ. "Цягам двух тыдняў павінны быць улагоджаныя тэхнічныя моманты, а на працягу месяца мы павінны выйсці на адзінага кандыдата. Вельмі добра, што працэдура была прынятая", — кажа Ю.Губарэвіч. Тым не менш, БХД і "Малады фронт" не цалкам падтрымліваюць прапанаваны праект. "Сёння ў нас было складанае паседжанне, аднак я рады, што адна з працэдур усё ж прынятая за аснову, — каментуе паседжанне сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. — Гэта той крок, які выведзе з тупіка перамовы суб’ектаў БНБ наконт адзінага кандыдата. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час будуць унесеныя праўкі, і БНБ абвесціць аб зацвярджэнні працэдуры". Ад суб’ектаў БНБ кандыдатамі ў прэзідэнты вылучаныя Аляксандр Мілінкевіч (Рух "За Свабоду"), Віталь Рымашэўскі (БХД), Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ). Зміцер Панкавец, паводле http://nn.by/ ![]() + Захаваць ![]()
Каментары
| |
Старонка згэнэравана за 0.095 сэк..